Сустрэча лідараў «Еўрапейскай Беларусі» з пасламі краін ЕС

Асаблівая ўвага на сустрэчы была нададзена найцяжкаму становішчу палітвязняў.
У офісе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Варшаве адбылася сустрэча каардынатараў кампаніі Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі з пасламі шэрагу еўрапейскіх краін.
У сустрэчы ўдзельнічалі пасол Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене, прадстаўнік урада Швецыі пры дэмакратычных сілах Беларусі пасол Крысціна Ёханэсан, спецыяльны прадстаўнік Эстоніі пры дэмакратычных сілах Беларусі Марка Каплімаа і спецыяльны прадстаўнік Польшчы пры дэмакратычных сілах Беларусі пасол Артур Міхальскі.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена становішчу палітвязняў. Была падкрэслена неабходнасць рашучых дзеянняў еўрапейскіх краін па іх вызваленні.
Таксама абмяркоўваліся пытанні перспектывы адносін дэмакратычнай Беларусі з Еўропай.