Беларусы Вялікабрытаніі выйшлі на акцыі ў падтрымку беларускіх рэйкавых партызанаў

Да беларусаў далучыліся прадстаўнікі брытанскага прафсаюза чыгуначнікаў і ўкраінскія сябры дыяспары.
Акцыі прайшлі ў Лондане і Нотынгеме. Да беларусаў далучыліся прадстаўнікі брытанскага прафсаюза чыгуначнікаў і ўкраінскія сябры дыяспары.
На сёння вядома пра 13 «рэйкавых партызан», якія нягледзячы на вялізныя рэпрэсіі з боку рэжыму і пагрозу смяротнага пакарання, сабатавалі чыгуначную сетку і дапамаглі сарваць расейскі наступ на Кіеў.
Некаторым з іх пагражае смяротнае пакаранне. Чым больш увагі мы прыцягнем да іх, тым вышэйшыя шанцы выратаваць лёсы гэтых смелых людзей.