Зьміцер Бандарэнка апошні тыдзень знаходзіцца ў шпіталі?
Зьмітра Бандарэнку на гэтым тыдні ўжо могуць перавесьці ў турэмны шпіталь з 5-й клінікі ў Менску, дзе ён ляжыць пасьля апэрацыі.
Між тым здароўе Бандарэнкі, у якога кепска было з нагой, заўважна не палепшала, кажа жонка вязьня Вольга:
«Магчыма, будзе лепей, і гэта будзе бачна празь некалькі месяцаў, але пакуль нічога ня бачна».