Маўклівая акцыя пратэсту 6 ліпеня (АНЛАЙН, ФОТА, ВІДЭА)
Затрыманні па ўсім горадзе. Сярод затрыманых актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Александр Кудлаеў, Ігар Кудлаеў, Максім Вінярскі і Кацярына Ерусалімская.
21:03
Карэспандэнта “Еўрарадыё” Андрэя Елісеева затрымалі каля ўніверсама “Валгаград”
20:48
Затрымалі праваабаронцу Кацярыну Садоўскую на прыпынку каля Акадэміі Навук, паведамляе Радыё Свабода.
20:41
Фрунзенскі раён (Палац на Прытыцкага) прыйшло ад 300 да 500 чалавек.
19:50 супрацоўнікі міліцыі нешта кажуць у мегафон.
У 19:55 пачалі апладзіраваць ля Лядовага палаца, іх падтрымалі людзі на супрацьлеглым баку Прытыцкага + праязджаюць аўтамабілісты. Праз 3 хвіліны іх пачалі адціскаць ад палаца (“чалавек” 15-20 без апазнавальных знакаў). Людзі, не перастаючы пляскаць у далоні, арганізавана перайшлі Прытыцкага і накіраваліся ў бок м.Пушкінская. Аўтамабілісты вельмі актыўна іх падтрымлівалі.
Праз хвіліну пасля адціснутымі людзей адбыўся эпізод, які мог абярнуцца трагедыяй – хлопец з камерай, уцякаючы ад гопнікаў кінуўся праз Прытыцкага, практычна пад колы машыны, але ўсё абыйшлося. Праз 1,5 хвіліны ўцёкаў яго ўсё-такі дагналі. Людзей пачалі затрымліваць яшчэ да 19:40 (каментар на сайт).
Затрымалі журналіста агенцтва «Інтэрфакс».
20:36
Здымачную групу НТВ адпусцілі.
20:33
Каля універмага “Беларусь” міліцыянты спынілі маршрутку, набілі яе людзьмі і павезлі ў пастарункі.
20:30
Тытан (Мінск). Сабралася каля 150 чалавек, Папляскалі — затрымалі 10 чалавек, людзі разыходзяцца.
У Партызанскім РУУСе знаходзяцца каля 20 чалавек.
20:27
Каля Лядовага палаца на Прытыцкага затрымалі здымачную групу НТВ.
20:24
80-100 чалавек на Бангалоры. Затрыманні. У адной з машынаў — 9 чалавек. Людзей паменела, але не ўсе разыходзяцца.
20:22
Універмаг Беларусь. Сабралася 100-150 чалавек, аўтобус міліцэйскі падагналі, затрымліваюць, б’юць у твар, самі ўдзельнікі актыўна адбіваюцца. Каля 10 затрыманых.
20:20
На Кастрычніцкай усё спакойна, народу вобмаль, гэбістаў — шмат.
Каля Палаца спорту ўсё спакойна. Праўда, асобы ў цывільным раяць больш за два не збірацца
20:17
Затрыманы намеснік рэдактара Ежедневніка Андрэй Александровіч (каля Гіпа ў Мінску).
20:11
Каля Дома культуры чыгуначнікаў на Чкалава на лаўках сядзела 10 чалавек. Пад’ехаў аўтазак і ўсіх забраў, астатніх разагналі.
4 чалавекі затрыманыя на Плошчы Бангалор.
20:02
Затрыманы журналіст “НН” Ягор Марціновіч і фотакор Антон Матолька на Прытыцкага (сядзяць у аўтобусе)
Каля “Гіпа” (Серабранка) міліцыя кажа, што тут замініравана і загадвае разыходзіцца. Затрымана 10 чалавек.
Някляеў на Нямізе: Ідэя з разрозненымі акцыямі па горадзе — правальная. Трэба праводзіць супольную акцыю, каб людзі адчувалі плячо адзін другога. Нас яшчэ мала, каб драбіцца.
Каля Нацбібліятэкі схапілі Алега Груздзіловіча (Радыё Свабода).
20:00
Бібліятэка. Пад’ехаў яшчэ адзін бусік. Пачалі грузіць туды. Астатніх выганяюць.
19:59
Каля Нацбібліятэкі працягваюць выціскаць людзей. Пад’ехаў мікрааўтобус, пачалі туды заганяць людзей, затрымана 5 чалавек.
19:49
Бібліятэка. Людзі пачынаюць пляскаць, у гэты момант міліцыя паваліла старога мужчыну, ён не можа ўзняцца. Пачынаецца штурханіна.
Затрымалі яшчэ аднаго чалавека і пасадзілі ў машыну.
Ля Палаца на Прытыцкага — 200 чалавек. Тут пакуль усё мірна, міліцыя вядзе карэктна, просіць разысціся.
19:48
На cт. метро “Фрунзенская” невядомыя затрымалі і сілком забралі ў бусик без нумароў, лідэра фан-руху ФК “Дынама” Мінск – Анатоля Хаменку (камент на сайт).
19:38
Ля Палаца спорта падыходзяць асобы ў цывільным і пагражаюць: “Больш за трое не збірацца”.
Журналістам забараняюць нават расчахліць камеру. Пагражаюць затрыманнямі, калі яны будуць імкнуцца выконваць свае журналісцкія абавязкі.
50 чалавек сабралася ля Палаца на Прытыцкага. Аднаго з мужчынаў вядуць у Палац, бабулькі яго адбіваюць. А так усё спакойна.
Каля Бібліятэкі сабралася 40 чалавек, пад’ехалі два аўтазакі. прэс-афіцэры пагражаюць затрыманнямі, калі не разыйдуцца. Машыны едуць міма і сігналяць. Людзі стаяць непахісна.
Каля Бібліятэкі міліцыі паболела, пад’ехаў малаы чалавек на ровары. Яго абкружылі, знялі з ровара. закінулі ў аўтазак, а ровар трымаюць у руках.
19:32
Каля Нацбібліятэкі на прыпынку 5 чалавек запляскалі ў ладкі, гэта людзі сталага веку, пляскалі пару секундаў, да іх ніхто не падышоў. Каля самой Бібліятэкі значна паболела ціхароў.
Каля Лядовага палаца на Прытыцкага — паркоўка закрыта. Стаяць 15 чалавек. Пакуль усё спакойна.
Каля Палаца спорта на Нямізе стаяць 15 журналістаў. Людзі ў цывільным закрываюць камеры і ствараюць перашкоды, заклікаючы журналістаў разыходзіцца.
19:23
На Кастрычніцкай затрыманы фотакор Вадзім Заміроўскі (Белгазета).
У раёне Плошчы Перамогі — два зялёныя мазаўскія аўтобусы, пакуль пустыя.
19:14
На станцыі мепро “Няміга” спакойна, на экране транслюць БТ, на лавачках сядзяць людзі ў цывільным. Каля картынг-трасы стаіць аўтобус з спецназам. Пару міліцыянтаў стаіць на выхадзе з метро.
Каля Нацыянальнай бібліятэкі моладзь спрабавала займаць лавы, але патруль прапануе ім сысці. Яны сыходзяць. Людзей пакуль тут мала.
19:10
У дварах на Нямізе, на выхадзе з метро, дзе будоўля, стаяць аўтобусы з міліцыяй.
19:08
Каля Макдональдса на Кастрычніцкай затрымалі толькі што 5 чалавек.
19:06
Нейкія асобы каля Ратушы фіксуюць на камеры ўсіх, хто ідзе ў бок Нямігі.
19:03
Стаяць ціхары і каля Макдональдса на Кастрычніцкай.
19:00
Вельмі шмат ціхароў, імі ўсё усеяна на выхадзе з метро (чалавек 30). Па рацыях нешата перадаюць пра Плошчу Перамогі.
18:59
Кастрычніцкая не перакрыта, але стаяць ціхары. Не дазваляюць збірацца кампаніямі, кажуць, што будзе спецмерапрыемства.
18:36
Перакрытыя дзве паласы праспекта. У раёне Кастрычніцкай міліця стаіць праз кожны метр.
18:05
Ля выхадаў са станцый метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» стаяць «ціхары» ў цывільным. У дварах дзяжураць міліцэйскія аўтобусы.
***
6 ліпеня ўвечары павінна прайсці новая акцыя «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». У Мінску яна мае прайсці ў новым фармаце.
Удзельнікі збіраюцца каля пад’ездаў дамоў, потым ідуць да ЖЭСаў, а адтуль у цэнтральную кропку свайго раёна.
У Цэнтральным — да Палаца спорту, у Савецкім — да парку Дружбы народаў (Бангалор), у Першамайскім — да Нацыянальнай бібліятэкі, у Партызанскім — да Трактарнага завода, у Заводскім — да універмага «Беларусь», у Ленінскім — да гандлёвага цэнтра «Гіпа», у Кастрычніцкім — да Палаца культуры чыгуначнікаў, у Маскоўскім — да гандлёвага цэнтра «Тытан», у Фрунзенскім — да Лядовага палаца на Прытыцкага.
У гэтых месцах удзельнікі маўклівай акцыі плануюць сабрацца а 20-й гадзіне. У рэгіёнах акцыі пройдуць на цэнтральных плошчах гарадоў а 19 гадзіне.
«Моўчкі знаходзімся там і пачынаем пляскаць толькі ў 19:25. Трымаемся разам», — кажуць арганізатары акцыі.
***
У дзясятках беларускіх гарадоў людзі па серадах выходзяць на цэнтральныя плошчы кожную сераду, а 19-й і проста гуляюць. Людзі патрабуюць палітычных і эканамічных пераменаў.
Ідэя такой незвычайнай формы пратэсту нарадзілася ў сацыяльных сетках. Калі нехта выходзіць з лозунгамі, яго адразу ж хапаюць. Таму інтэрнаўты прыдумалі: проста выходзіць і гуляць.
Першыя акцыі СМІ, у тым ліку і «Наша Ніва», нават не заўважылі. Заклікі на іх распаўсюджваліся толькі ў сацыяльных сетках, а выходзіла на плошчы пара дзясяткаў людзей.
22 чэрвеня выйшла яшчэ болей людзей — некалькі тысяч. 29 чэрвеня ў Мінску цэнтр быў блакаваны міліцыяй, сотні чалавек былі затрыманыя. Эстафету падхапілі Гродна і Брэст, дзе на вуліцы выйшлі тысячы чалавек.
Таксама прайшлі акцыі і 3 ліпеня (нядзеля), маўклівая акцыя пратэсту ў Мінску на Прывакзальнай плошчы была жорстка падаўлена міліцыяй. Арыштаваныя і асуджаныя да сутак больш за 100 чалавек. У Гродне былі арыштаваныя больш за 100 чалавек.