Пачаў працу сайт Народнага Сходу
Па адрасе www.narodnyshod.org пачаў працу сайт Народнага Сходу.
Галоўнай задачай сайта з’яўляецца інфармаванне беларускага грамадства аб падрыхтоўцы да Народнага Сходу 8 кастрычніка, а таксама пра ўсі акцыі пратэсту, якія адбываюцца ў Беларусі на фоне глыбокага сацыяльна-эканамічнага крызісу.
Таксама ўсе зарэгістраваныя карыстальнікі могуць самі дадаваць навіны на сайт і абмяркоўваць іх.
Нагадваем, што было прынятае рашэнне аб правядзенні Народнага Сходу 8 кастрычніка 2011 года, таксама быў створаны аргкамітэт, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, рухаў і прафсаюзаў.