Акцыя “Стоп-бензін 2” пераносіцца на 28 красавіка
"Мы лічым, што сёння нам неабходна засяродзіцца на падтрымцы пацярпелых у часе выбуху людзей і іх сем'яў, і не праводзіць акцыю ў гэты складаны перыяд".
“У сувязі з жалобнымі і пахавальнымі мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць у бліжэйшыя дні, мы прынялі рашэнне перанесці правядзенне рэспубліканскай акцыі “Стоп-бензін 2″, прызначаную на 14 красавіка ў дванаццаці гарадах Беларусі, на два тыдні, гэта значыць на 28 красавіка”, — гаворыцца ў заяве аўтааматараў.
Нагадаем, аргкамітэт аб’яднання “За аўто” ініцыяваў правядзенне акцыі, каб прыпыніць павышэнне коштаў на паліва. Аўтамабілісты мелі намер разлічвацца на запраўках дробнымі купюрамі, а на цэнтральных вуліцах ствараць заторы, паведамляе Еўрарадыё.