Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Молчан затрыманы (обновлено)
Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Молчана каля 13.00 міліцыя забрала з працы. Пра гэта ён паспеў напісаць у смс-паведамленні.
Прыблізна за гадзіну да гэтага Андрэй распавёў правабаронцам, што да яго дадому прыходзіді двое людзей у цывільным і пыталіся ў яго маці пра
месцазнаходжанне адсутнага на месцы пражывання сына. Яны прадставіліся суцпрацоўнікамі Партызанскага РУУС Мінска. На пытанне маці актывіста аб
мэце прыходу міліцыянеры ў цывільным адказалі, што хочуць перасцерагчы яго ад выхаду на плошчу сёння ўвечары.
Каля 21-00 гадзіны актывіст быў вызвалены з Партызанскага РУУС Мінска.