Сёння Дзень Волі!
25 сакавіка 1918 года беларусы абралі шлях да свабоды - шлях, які прайсці вельмі ня проста. Але тыя людзі, якія стаялі ля вытокаў стварэння БНР, разумелі, як важна пачаць яго. Яны знайшлі ў сябе сілы зрабіць гэта, бо верылі ў тое, што нашчадкі змогуць працягнуць і завершыць гэты шлях
Сення мы павінны паказаць, што мы заслужылі свабоду і сваю незалежную дзяржаву, што мы – народ, якія мае годнасць і гонар.
Грамадзянская кампанія “Еўрапейская Беларусь” віншую сваіх сяброў і прыхільнікаў, усіх беларусаў з Днем Волі. Жадаем у гэты няпросты, але вызначальны для нашай краіны час веры, нязломнасці, мужнасці і прынцыповасці.
Нагадаем, што святкаванне Дня Волі адбудзецца сёння а 18 гадзіне на плошчы Якуба Коласа.
Жыве Беларусь!