Юры Хадыка: Дзаржаўныя органы ня схільныя да лібералізацыі выбарчага працэсу
Прадстаўнік кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава у Цэнтральнай выбарчай камісіі Юры Хадыка ўзяў удзел у першым паседжанні ЦВК.
Прафесар Юры Хадыка, распавёў прэс-службе грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, што ні па адным пытанні, якое разглядалася на паседжанні, прадстаўнікі дэмакратычных кандыдатаў не дамагліся істотных саступак.
“У ЦВК сядзіць маўклівая большасць, якая галасуе так, як прапаноўвае Ярмошына. Так, нягледзячы на пратэсты назіральнікаў і прадстаўнікоў кандыдатаў, Рымашэўскаму і Статкевічу былі вынесеныя папярэджанні. Гэтаксама была адхіленая просьба аб дазволе начнога назірання, нягледзячы на тое, што яна была грунтоўна матываваная. Сяргей Калякін прыаёў пріклад падпалкоўніка міліцыі Казлова, які засведчыў факты фальсіфікацыі датэрміновага галасавання. Я таксама прывёў свіой прыклад, калі за адну ноч колькасць тых, кто прагаласаваў датэрмінова, узрасла болей чым на сто адсоткаў. На гэтае Ярмошына паручыла адказаць юрысту ЦВК, якая распавяла, што патрэбы ў начным назіранні няма, бо ўсё ў нас і так адбываецца ў адпаведнасці з еўрапейскімі станадартамі. Відавочна, што дзяржаўныя органы ня схільныя да лібералізацыі выбарчага працэсу,” – распавёў Юры Хадыка.