«Мама, я не магу жыць не па сумленні…»

Са сваёй кватэры ў адным са спальных мікрараёнаў Мінска Зоя Дзмітрыеўна Дрозд выходзіць па некалькі дзясяткаў разоў на дзень. Выходзіць з надзеяй, што вось зараз яна ў чарговы раз адчыніць паштовую скрыню і, нарэшце, атрымае ліст ад любімага сына Дзімы…