ЗАЯВА ГРАМАДЗЯНСКАЙ КАМПАНІІ “ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ”

8 сакавіка спаўняецца 58 год кандыдату у прэзідэнты, лідэру Грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэю Саннікаву.

Свой чарговы Дзень народзінаў Саннікаў сустракае за кратамі. Апошні дыктатар Еўропы помсціць яму за тое, што кінуў яму выклік, разбудзіў у мільёнах беларусаў надзею на перамены, паказаў альтэрнатыву хамству, самаізаляцыі, галечы. За тое, што мільёны беларусаў убачылі, якім мусіць быць сапраўдны прэзідэнт.
Разам з іншымі вязнямі сумлення Саннікаў ахвяруе сабой дзеля будучыні нашай краіны – дзеля вольнай, незалежнай, еўрапейскай Беларусі.
Грамадзянская кампанія “Еўрапейская Беларусь” заклікае беларусаў ва ўсім свеце адзначыць гэтую дату акцыямі салідарнісці з Саньнікавым, з усімі палітвязьнямі Беларусі – сучаснымі героямі нашага народу.
Мы патрабуем іх неадкладнага вызваленьня! Патрабуем спыніць палітыку тэрору ўласнага народу!
Будзем разам і Беларусь будзе вольнай!