Учынак Саннікава: меркаванні
Каментары былых палітвязняў, палітыкаў ды грамадскіх дзеячоў узвязку з сённяшняй заявай Ірыны Халіп:
Зьміцер Дрозд, актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, былы палітвязень: “Лукашэнка казаў, маўляў, хай пішуць памілаванне, я буду разглядаць. Аказваецца, чалавек даўно напісаў. Атрымліваецца, Лукашэнка ілжэ. Саннікава хочуць зьнішчыць маральна і фізычна, бо ён — гэта патэнцыйны канкурэнт Лукашэнкі”.
Сяргей Казакоў, актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, былы палітвязень: “Для мяне Саннікаў усё адно застаецца палітыкам. Я сам прашоў праз такое — не па сваёй волі пісаў прашэнне. Гэта ўсяго толькі паперка. Думаю, што ён застаецца такі, як і быў. І за ягонае вызваленне варта змагацца”.
Наста Палажанка, намесьніца кіраўніка “Маладога Фронту”: “Саннікаў як быў для мяне годным і мужным чалавекам, так і застаўся. Спадзяюся, што ён хутка будзе дома са сваімі роднымі. Саннікаву цяпер важна ведаць, што мы як былі з ім, так і застаемся, мы падтрымліваем яго”.
Аляксандр Атрошчанкаў, каардынатар “Еўрапейскай Беларусі”, былы палітвязень: “Тое, што адбывалася ў СІЗА КДБ — гэта быў нечалавечы ціск. Мелі месца катаванні, пагрозы ў адносінах да Саннікава. Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі — сярэднявечнае дзікунства. Людзей павольна знішчаюць. Чаму яго так і не выпусцілі за гэтыя два месяцы? Мэта Лукашэнкі, як адзначыла Ірына Халіп, — не выбіць прашэнне, а знішчыць апанентаў, якіх ён баіцца”.
Павел Северынец, сустаршыня БХД, палітвязень: “У рэжыма мэта не толькі прынізіць сваіх галоўных супернікаў, але, магчыма, і знішчыць іх фізічна. Саннікаў, напэўна, вораг № 1. Але калі не дойдзе да суду людскога, то на Божым будуць усе.”
Вольга Бандарэнка, жонка палітвязня Андрэя Бандарэнкі: “Гэта ўсё вельмі страшна. Я ведаю Андрэя. І калі зь яго выбілі прашэнне, я не ўяўляю, што зь ім маглі рабіць. Недарэмна яго так доўга трымалі без сустрэчаў з адвакатам. Самае страшнае, што яго зараз могуць і ня выпусціць, бо тады ён распавядзе, што з ім рабілі. Гэта жахлівая „вілка“. І адразу пачынаеш думаць, што адбываецца зь іншымі палітвязнямі”.
Уладзімір Някляеў: «Я буду рады, калі Андрэй Саннікаў, які быў маім саюзнікам на прэзідэнцкіх выбарах, выйдзе з-за кратаў на свабоду. Але прашэнне яшчэ не ёсць воляй. Таму я асцярожны ў каментарах, каб не нашкодзіць Саннікаву. Што насцярожвае? Тое, што прашэнне было падпісана даўно. І пра гэта не было ніякай інфармацыі. Мы ведаем, што Саннікаў прапаноўваўся на Захад як «палітычны тавар». Я не выключаю, што Лукашэнка, займеўшы прашэнне Саннікава, доўга маўчаў пра тое, бо хацеў забіць двух зайцоў. І адносіны змяніць, і грошы атрымаць.
Прашэнне Андрэй падпісаў не па сваёй волі. Гэта зразумела. Хутчэй за ўсё, асцерагаючыся за блізкіх людзей на волі. У вязніцы ты сядзіш на фізічных практыкаваннях, якія з табой праводзяць. Але самае страшнае — гэта псіхалагічны ціск.
Як лёс Саннікава павернецца далей? Мяркую, што Лукашэнку ў дадзеным выпадку не задаволіць прашэння. Маўляў, гэты ішоў свядома на некастытуцыйны пераварот. Таму хай ён сядзіць. Вось так можа апраўдвацца Лукашэнка».
Былы палкоўнік спецназу Уладзімір Барадач лічыць:”Санников подписал прошение о помиловании 20 ноября. Это не умаляет его достоинство и стойкость бойца. На протяжении года он доказывал свою невиновность и выстоял против произвола и насилия. Сейчас он сделал свой выбор и хочет вырваться из этого кошмара. Выход на свободу невиновного патриота происходит через невыносимые пытки и унижения.”