Аляксандр Камароўскі– ляўрэат прэміі імя Юрыя Захаранкі
Ляўрэатам прэміі імя Юрыя Захаранкі паводле вынікаў 2009 года стаў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні руху вэтэранаў баявых дзеяньняў у Аўганістане "Абаронцы Айчыны" Аляксандр Камароўскі.
Прэмія ўручаецца штогод дэмакратычным рухам, які аб’ядноўвае афіцэраў — былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых сілавых структур Беларусі. Адзін з заснавальнікаў прэміі праваабаронца Алег Волчак кажа:
“Арганізацыю па абароне правоў інвалідаў – удзельнікаў вайны ў Аўганістане Аляксандар Камароўскі пачаў ствараць 20 гадоў таму. І дагэтуль ён займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, абараняючы правы воінаў-“аўганцаў”.
Сам дыплём прэміі выкананы беларускім мастаком Алесем Пушкіным, які таксама ваяваў у Аўганістане.
У розныя гады ляўрэатамі прэміі імя Захаранкі быў генэрал Валер Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, журналіст Аляксандр Тамковіч.