Эштан: Дзеянні Мінска адкінулі назад адносіны між Еўрасаюзам і Беларуссю
Дзеянні беларускіх уладаў супраць Саюза палякаў Беларусі адкінулі назад адносіны між Еўрасаюзам і Беларуссю, заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан на прэс-канферэнцыі па выніках паседжання Рады міністраў замежных справаў ЕС.
Пытанне пра развіццё сітуацыі ў Беларусі стала адной з тэмай абмеркавання кіраўнікамі еўрапейскіх дыпламатый.
«Гэтыя падзеі азначаюць крок назад у нашых адносінах», — падкрэсліла Эштан, якая пачынае сваю дзейнасць у якасці кіраўніцы дыпламатычнае службы ЕС. Яна звярнула ўвагу на тую адкрытасць, з якой Еўрасаюз заангажоўваў Беларусь апошнім часам.
У той жа час, зазначыла Эштан, Еўрасаюз не разглядае магчымасць аднаўлення санкцый у дачыненні да беларускага кіраўніцтва ў сувязі з іх дзеяннямі ў дачыненні да Саюзу палякаў Беларусі. «Мы не абмяркоўвалі санкцыяў», — заявіла Эштан.