110 нямецкіх танкаў Leopard 1 атрымае неўзабаве Украіна
У гэты пакет, у прыватнасці, увайшлі таксама БМП Marder і сістэмы СПА Iris-T.
Украіна неўзабаве атрымае 110 танкаў Leopard 1. Ролік з танкамі апублікаваў пасол Украіны ў Германіі Аляксей Макееў у Twitter. Пры гэтым тэрмін паставак Макееў не ўдакладніў, піша polskieradio.pl
На днях стала вядома, што Данія і Германія перададуць Украіне 80 танкаў Leopard 1 да чэрвеня. Да гэтага, канцлер Германіі Олаф Шольц абвясціў аб новым пакеце дапамогі Украіне на 2,7 мільярда еўра. У гэты пакет, у прыватнасці, увайшлі танкі Leopard 1, БМП Marder і сістэмы СПА Iris-T.
Танк Leopard 1 – баявы танк другога пакалення, быў распрацаваны і вырабляўся ў Заходняй Германіі. Стаў першым нямецкім танкам, створаным пасля Другой сусветнай вайны. Працы над танкам пачаліся сумесна з Францыяй у 1950-я, аднак з часам супраца спынілася.
Узяты на ўзбраенне ў 12 краінах на чатырох кантынентах. Па-ранейшаму застаецца на ўзбраенні ў многіх краінах. Да 1984 года было выраблена 4744 адзінкі.