Самыя высокія заробкі ў Польшчы атрымліваюць выпускнікі ІТ-спецыяльнасцяў
Выпускнікі ІТ маюць самы нізкі рызыка беспрацоўя ў параўнанні з выпускнікамі іншых спецыяльнасцяў.
Усё яшчэ выгадна вучыцца ва ўніверсітэце, але эпідэмія перашкодзіла ўдаламу прафесійнаму старту, піша polskieradio.pl. Яна таксама паўплывала на заработную плату. Аднак зменаў не адчулі выпускнікі інфармацыйных спецыяльнасцяў – вынікае са звестак, да якіх дайшла газета Rzeczpopolita.
Закрыццё часткі галін і ўвядзенне абмежаванняў таксама паўплывалі на рынак працы. З інфармацыі выдання вынікае, што ўплыў эпідэміі адбіўя, у прыватнасці, на заробках выпускнікоў ВНУ.
Напрыклад, на працягу першых некалькіх месяцаў 2020 года выпускнікі 2019 года атрымлівалі заработную плату, блізкую да тых, хто скончыў ВНУ у папярэднія гады. Аднак пасля пачатку пандэміі іх заробак пачаў змяншацца. Гэта зніжэнне з’яўляецца самым высокім для бакалаўраў.
Rzeczpopolita спасылаецца на апошнія вынікі даследавання стану працаўладкавання выпускнікоў ВНУ (ELA), гэта значыць Агульнанацыянальнай сістэмы маніторынгу працоўнай дзейнасці выпускнікоў, які рэалізуе цэнтр апрацоўкі дадзеных па замове Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы.
З гэтых дадзеных вынікае, што пасля пачатку эпідэміі зніжэнне заробкаў менш за ўсё адчулі выпускнікі магістратуры, у тым ліку лекары.
Што тычыцца заробку, то людзі, якія скончылі універсітэт у 2019 годзе, у сярэднім атрымлівалі ў першы год працы каля 4 тысяч злотых (890 еўра), а выпускнікі 2018 года – 3,56 тысячы злотых (790 еўра). У сваю чаргу выпускнікі 2014 года напачатку сваёй карʼеры ў сярэднім зараблялі 2,4 тысяч злотых (530 еўра).
Аднак на рынку працы лепш за ўсё цэняцца выпускнікі ІТ=спецыяльнасцяў. У іх самы высокі заробак і самы нізкі рызыка беспрацоўя ў параўнанні з выпускнікамі іншых спецыяльнасцяў, але і ў гэтай групе ёсць адрозненні.
Найбольшую заработную плату атрымліваюць тыя, хто заканчвае універсітэт са ступенню магістра-інжынера і набывае вопыт у працэсе навучання. Менш зарабляюць тыя, хто вывучае інфарматыку, напрыклад, ва ўніверсітэтах і можа пахваліцца толькі ступенню магістра. Тым не менш, любы від адукацыі па інфарматыцы зніжае рызыку беспрацоўя амаль да нуля.
Аналітычны цэнтру WiseEuropa сцвярджае, што «каранакрызіс» на рынку працы ўжо прайшоў. Кампаніі паведамляюць аб усё большай колькасці вакансій, а заробкі хутка растуць. Больш таго, у Польшчы паступова вяртаецца праблема недахопу працоўных рук, падсумавалі на старонка газеты Rzeczpopolita.