Дзень роднай мовы ў Мінску (Фота, відэа)

Святкаванне Дня роднай мовы прайшло 21 лютага ў цэнтры сталіцы.

Квіз, прысвечаны Дню роднай мовы і арганізаваны грамадзянскай кампаніяй “Еўрапейская Беларусь” і ініцыятывай “Еўрапейская моладзь” адбыўся ў мінскім бары Beer Show 21 лютага. За прызы конкурса змагаліся чатыры каманды, якія складаліся з навучэнцаў розных сталічных універсітэтаў. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 чалавек.







Напрыканцы квіза журы вызначыла таксама лепшых удзельнікаў, якія атрымалі спецыяльныя прызы – вялікі сцяг з выявай “Пагоні”, які добра запомніўся жыхарам Мінска пасля восеньскіх акцый і кнігу лідэра “Еўрапейскай Беларусі” Андрэя Саннікава “Мая гісторыя”.