Акцыі Салідарнасці з Сяргеем Каваленкам у Салігорску і Магілёве
![](http://18.192.98.152/app/uploads/2012/05/awatar-360x270.jpg)
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі ў Салігорску і Магілёве акцыі салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. На адным са шматпавярховых дамоў у цэнтры Салігорску яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг, а таксама распаўсюдзілі ў горадзе плакаты з нацыянальнай сімволікай.
![](http://europeanbelarus.org/photos/soligorsk.jpg)
![](http://europeanbelarus.org/photos/soligorsk2.jpg)