Дабрачынная акцыя “Усмешка дзіцяці”
Беларускі прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці сумесна з грамадзянскай каманіяй "Еўрапейская Беларусь" распачынаюць акцыю дапамогі дзеткам-сіротам пад назвай "Усмешка дзіцяці".
Набліжаюцца Каляды і Новы год, а разам з імі святочны настрой, прыемная ўсхваляванасць, чаканне цудаў і, вядома, падарункаў.
У гэтыя перадсвяточныя дні, калі кожная сям’я рыхтуецца да святаў, варта ўзгадаць пра тых дзетак, якім бацькоў, як могуць, замяняюць выхавальнікі дзіцячых дамоў.
Дзіцячы дом – гэта асаблівая сям’я, са сваімі радасцямі і нягодамі. Як і ўсе дзеткі, сябры гэтай вялікай сям’і чакаюць сюрпрызаў і падарункаў на Каляды і Новы год.
“Кіно, канешне, добра… вось толькі не ва ўсіх нашых дзетак ёсць абутак і вопратка, каб выходзіць на двор гэтым холадам”, – такі адказ атрымалі актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” ад дырэктара аднаго з дзіцячых дамоў на прапанову арганізаваць для яго выхаванцаў навагодні паход у кіно.
Так, зіма ёсць зіма і самае галоўнае, што неабходна дзеткам у гэты час – цеплыня, у тым ліку чалавечая.
Таму Беларускі прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці сумесна з грамадзянскай каманіяй “Еўрапейская Беларусь” распачынаюць акцыю дапамогі дзеткам-сіротам пад назвай “Усмешка дзіцяці” і заклікаюць усіх неабыякавых людзей зрабіць свой унёсак у добрую справу.
Абавязковымі атрыбутамі навагодніх святаў з’яўляюцца цукеркі і цацкі. Гэта тое, чым можна парадаваць дзетак.
Акрамя таго, мы ўзялі абавязак дапамагчы наступнымі рэчамі:
2 пісьмовых стала
3 журнальных століка
крэслы (стулья)
лекі “Пара Плюс” (педыкулёз) – 8 флаконаў
супрасцін (ад алергіі) – 5 упаковак
фенкарол
вітамін С (парашок)
абутак для дзяўчынак
38 памер – 3 пары
36, 37 пам. – 2 пары
абутак для хлопчыкаў
39 памер – 3 пары
28, 31 – 33 памер – усяго па 2 пары
35-37 – усяго па 3 пары
рэйтузы для дзяўчынак
122-140 пам. – 4
136-150 пам.
зімнія шапкі для хлопчыкаў
50, 52, 54 памеры
Дзеткі спадзяюцца і вераць, што некаторыя жаданні абавязкова здзейсняцца. Мы маем рэальны шанец паўдзельнічаць у гэтым, адкрыць сваё сэрца насустрач дзіцячым марам, бо шчаслівая ўсмешка дзіцяці – найвялікшая ўзнагарода!
Акцыя працягнецца да 22 снежня.
Кантакты:
+375 25 951 40 03 (Life), +375 17 292 66 35
E-mail: profrep@gmail.com
Адрас, куды можна прынесці рэчы: вул.Кульман, 4, г.Мінск