Бяроза: Саннікаў – наш Прэзідэнт! (ФОТА)

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі інфармацыйную акцыю ў падтрымку лідара кампаніі ў горадзе Бяроза.
На цэнтральнай плошчы горада з’явіліся ўлёткі ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава “Саннікаў – Наш Прэзідэнт!”.
Таксама плакаты і налепкі з такім лозунгам былі расклееныя на аўтобусных прыпынках і ў іншых людных месцах горада.