Акцыя ў падтрымку Андрэя Саннікава ў Кобрыне (ФОТА)
Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" правялі інфармацыйную акцыю у падтрымку лідара кампаніі ў горадзе Кобрыне.
На цэнтральнай плошчы горада з’явіўся вялікі плакат “Саннікаў мой прэзідэнт!”.
Таксама плакаты і налепкі з такім лозунгам былі расклееныя на аўтобусных прыпынках і ў іншых людных месцах горада.
Па паштовых скрынях было распаўсюджана сотні ўлётак у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.