Атрошчанкаў у калоніі заняў 2 месца ў спаборніцтвах па валейболе
У аўторак 26 ліпеня са спаткання з мужам вярнулася Дар’я Корсак.
Жанчына паведаміла, што Аляксандр моцна схуднеў за кратамі. Яе гэта надта хвялюе. На адмінстрацыю калоніі і іншых вязняў ён не скардзіўся: маўляў, уціску няма.
Яшчэ ў красавіку Аляксандр прасіў перадаць яму футбольныя буцы і пальчаткі. Цяпер ён удзельнічае ў спаборніцтвах па футболе сярод каманд калоніі. Але наракае, што няма добрых нападаючых.
Разам з тым толькі скончыліся такія ж спаборніцтвы па валейболе.
Каманда Атрошчанкава заняла другое месца.
Прэс-сакратар Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за ўдзел у так званых масавых беспарадках 19 снежня. Напісаць яму можна на адрас:
2113000, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, папраўчая калонія № 3.