Дзяўчына з плакатам «ШОС» выйшла на Плошчу Незалежнасці + фота
Каля 13.00 на плошчу Незалежнасці ў Мінску з падземнага перахода выйшла дзяўчына. У руках яна трымала складзены вялікі ліст паперы.
Дзяўчына падышла да будынка Мінгарвыканкама, стала насупраць увахода і разгарнула плакат, на якім былі напісаныя тры літары: «ШОС».
Акцыя доўжылася пару секундаў. Амаль адразу на дзяўчыну кінуліся спецназаўцы, сярод якіх прысутныя журналісты пазналі палкоўніка Яўсеева. Дзяўчыну пасадзілі ў прыпаркаваны непадалёк мікрааўтобус «Фальксваген» з нумарам 9656 ІА-7.
Гэта была прадстаўніца ЛГБТ (супольнасці геяў і лесбіянак) Наталля Прадзед, у такі спосаб яна пратэставала супраць парушэння чалавека ў нашай краіне, міліцэйскага праізволу.
Прадстаўнікі ЛГБТ раней падавалі ўзаяўку на пікет у гарвыканкам, але ім было адмоўлена.
Імаверна, сілавікі ведалі пра будучы пратэст таму, што дзяўчына не трымала яго падрыхтоўку ў сакрэце.