Асобы ў цывільным ездзяць на машынах без нумароў
Гэта паўтараецца каторы раз.
Жыхарам прававых дзяржаваў цяжка ўявіць сабе, каб мірных пратэстоўцаў на вуліцах затрымлівалі. Тым больш дзіўна, калі затрымліваюць нават не пратэстоўцаў з плакатамі, а людзей, якія проста гуртуюцца ў пэўных месцах.
Затрыманні ж палітычных праціўнікаў людзьмі ў цывільным, без формы і знакаў адрознення, характэрнае для дыктатарскіх рэжымаў.
Што цікава, аўтобусы і аўтамабілі, на якіх перамяшчаюцца тыпы ў цывільным, — без нумароў. Гэта такое застрашванне грамадства, сігнал, што супраць праціўнікаў рэжыму будзе весціся бой без правілаў.
Але гэта таксама небяспечны выхад за прававое поле. Калі за яго выходзіць адзін бок, то з часам спакуса такога ж выхаду апаноўвае і другі бок грамадзянскага канфлікту.
У гэтым зняцці нумароў выяўляецца і страх: праваахоўнікі, якія дзейнічаць па законе, не баяцца ідэнтыфікаваць сябе. Яны ведаюць, што працуюць на дзяржаву, а не на кагосьці.