«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» (ON-LINE)

29 чэрвеня ў Менску і па ўсёй краіне ладзіцца чарговая акцыя, ініцыяваная праз інтэрнэт суполкамі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Дзясяткі ўдзельнікаў акцыі затрыманыя, у тым ліку, актывісткі "Еўрапейскай Беларусі Паліна Кур'яновіч, Кацярына Ерусалімская, Кацярына Людвіг, Ігар Кудлаеў, Даніла Ганчароў.

22.30

На некаторых удзельнікаў акцыі складаюць пратаколы.

20.18

У Фрунзенскім РУУС 38 затрыманых. Агульная колькасць затрыманых у Мінску, па дадзеных праваабаронцаў, больш за 200 чалавек.

19.48

Па праспекту Пераможцаў рухаецца калона прыблізна з сотні чалавек. Таксама ідуць затрыманні. Сярод затрыманых – актывісты “Еўрапейскай Беларусі” Ігар Кудлаеў і іншыя.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманых дастаўляюць у РУУС Савецкага і Цэнтральнага раёнаў.

19.48

У адным з аўтобусаў 23 затрыманых удзельнікаў акцыі, іх вязуць у РУУС Савецкага раёну Мінска.

19.42, Новополоцк

В семь часов вечера в центре площади собралась небольшая группа людей, которые стояли спиной к сцене. А когда организаторы официального праздника решили выстроить из пришедших в центре центральной площади Новополоцка символическое «сердце Беларуси», раздались аплодисменты, которые почти не смолкали в течении получаса.

Площадь заметно разделилась на две неравные части. Меньшая часть стояла перед сценой, большая стояла ближе к Молодёжной и почти непрерывно аплодировала.

В оценке численности собравшихся на «вечер аплодисментов» звучали цифры от 200 до 500 человек. Однако можно с уверенностью сказать, что поаплодировать на площадь пришло больше двухсот и меньше пятисот человек.

19.38

Затрыманні працягваюцца. Частка людзей знаходзіцца на вуліцы Янкі Купалы, частку спецназаўцы заблакавалі ў скверы насупраць Опернага Тэатру. Невялікія групы ўдзельнікаў акцыі, якія не змаглі патрапіць на плошчу, знаходзяцца каля ГУМа.

19.25

На вуліцы Янкі Купалы пачаліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў шэсця.

19.20

Пачаліся затрыманні ўдзельнікаў шэсця. Сярод затрыманых актывісткі “Еўрапейскай Беларусі Паліна Кур’яновіч, Кацярына Ерусалімская, Кацярына Людвіг.

19:10

У шэсці ўжо ўдзельнічае пару сотняў чалавек. Людзі ў цывільным ідуць за імі. Паводзяць сябе вельмі агрэсіўна, штурхаюцца, ідуць хуткім крокам. Проста спрабуюць выціснуць падалей з Плошчы.

Нікога з партыйных лідэраў, якія сёння абяцалі падтрымаць акцыю, сярод удзельнікаў няма.

19:00

Група моладзі пачала рух уздоўж праспекта. Міліцыя папярэджвае, каб не стваралі натоўп, хутчэй праходзілі. Некаторыя машыны, што празджаюць па праспекце, сігналяць у знак падтрымкі.

18:50

На Кастрычніцкай плошчы – дыскатэка. Вакол знаходзіцца некалькі соцень чалавек. У бок Кастрычніцкай ад плошчы Перамогі прапускаюць толькі грамадскі транспарт.

17:00 Гомель

У Гомелі на плошчах Леніна й Паўстаньня падрыхтавана багата чырвона-белых мэталічных загарадак. Іх выгрузілі на тратуары насупраць гомельскага філіялу «Белтэлекаму», ля забаўляльнага цэнтру «Эўропа». На плошчы Паўстаньня загарадкі стаяць побач з танкам Т-34 — помнікам Вызваленьню.

У мінулую сераду, калі сотні мінакоў сабраліся на маўклівую «рэвалюцыйную прагулку», абедзьве згаданыя плошчы былі закрытыя. На Леніна вывелі тэхніку й падразьдзяленьні МНС, а плошчу Паўстаньня забілі пустымі аўтобусамі.

16:40

Кастрычніцкая плошча ачэпленая мэталічнымі загарадкамі й разьбітая па сэктарах. Прывезьлі гукаўзмацняльную апаратуру і вялізны плазьмены экран. На плошчы і вакол яе вялікая колькасьць міліцыянтаў, людзей у цывільным, а таксама БРСМаўцаў.