Судзяць удзельнікаў акцыі “Стоп-бэнзін” (ФОТА)
А 10-й раніцы суд Цэнтральнага раёну Менску пачаў разглядаць справы ўдзельнікаў акцыі пратэсту аўтамабілістаў, якая адбылася 7 чэрвеня. Пра гэта праз СМС паведаміў адзін з затрыманых Павал Грузьдзіловіч.
14:00 Аляксандр Рэдзькін аштрафаваны на 15 базавых велічыняў (525 тыс. рублёў)
13:14 Абвешчаны перапынак да 14:00.
Нагадаем, у будынку, дзе цяпер размяшчаецца суд Цэнтральнага раёна Мінска (вул. Кірава, 21) раней знаходзіўся зачынены ўладамі Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа, а Павел Груздзіловіч — выпуснік 2000 года.
Больш за тое, яго судзілі ў пакоі №410, дзе раней была актавая зала ліцэя і праходзілі выпускныя і розныя імпрэзы, у тым выпускным і браў удзел Павел, сказалі карэспандэнту НН яго бацькі.
Таксама падтрымаць Паўла прыйшлі яго былыя калегі па ліцэі.
13:05 Павел Груздзіловіч аштрафаваны на 700 тыс. рублёў (20 базавых).
12.30 Алесю Макась ашрафавалі на 525 тысячаў. Судзьдзя – Хадановіч.
12.27 Дзьмітрыя Кавалгіна аштрафавалі на 700 тысячаў рублёў. Спэцназавец міліцыі Раман Шарбецкі, якія яго затрымліваў і выстуваў у судзе сьведкам, не пазнаў Кавалгіна ў судзе.
Справу разглядаў судзьдзя Леанід Ясіновіч.
12.10 У перапынку Сьцепаненка распавядае пра дзеяньні спэцназу міліцыі. Палкоўнік Яўсееў пальцам паказваў сваім падначаленым, каго затрымліваць. Сьцепаненка кажа, што затрымлівалі ня толькі ўдзельнікаў акцыі, але і тых, хто падтрымліваў іх.
11.50 Першай разглядаюць справу Дзьмітрыя Кавалгіна. Выступіў сьведка Сьцепаненка. Ён заявіў, што на акцыі Кавалгін трымаў плякат з эмблемай акцыі «Стоп-бэнзін». Кавалгін кажа, што такога не было. Судзьдзя абвясьціла кароткі перапынак.
11.05 Яшчэ адзін затрыманы – Аляксандар Рэдзькін. Ягоная жонка Яўгенія распавяла ў судзе, што 7 чэрвеня яны назіралі за акцыяй “Стоп-бэнзін” у раёне маста праз Сьвіслач. Яны бачылі як спэцназ міліцыі затрымліваў дзяўчыну. Пазьней камандзір спэцназаўцаў таксама загадаў затрымаць Аляксандра.
10.40 У суд прывезьлі пяцёх затрыманых удзельнікаў учорашняй акцыі “Стоп-бэнзін”. Сярод затрыманых адна дзяўчына Алеся Макась.
Паўла Грузьдзіловіча затрымалі 7 чэрвеня. Ноч ён правёў у турме на вуліцы Акрэсьціна.
У 20.30 на праспекце Незалежнасці каля парку Янкі Купалы была затрыманая дзяўчына з плякатам “Стоп-Бэнзін”. За яе спрабаваў заступіцца актывіст АГП Зьміцер Кавалгін, якога таксама затрымалі. Іх адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менску.
Пазьней стала вядома, што на Кавалгіна складзены пратакол аб адміністратыўным праваапарушэнні за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ). Ноч ён правёў на Акрэсціна.
Нагадаем, 7 чэрвеня ў Менску адбылася чарговая акцыя “Стоп-бэнзін”. Атамабілісты пратэставалі супраць рэзкага падвышэньня коштаў паліва. На знак пратэсту дзясяткі кіроўцаў перакрылі рух на праспэкце Незалежнасьці.