Акцыя ў падтрымку Андрэя Саннікава (Фота)
27 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” правялі акцыю каля гандлевага цэнтра "Кірмаш" у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, над якім сення адбывалася расправа ў судзе Партызанскага раёну ў 10 гадзін раніцы. У гэты час раздавалі ўлеткі з інфармацыяй у якіх актывісты заклікалі людзей падтрымаць Андрэя Алегавіча.
Некалькі разоў падыходзіў ахоўнік і загадаў разысціся,а пасля пачаў выклікаць міліцыю.Калі ўсе ўлеткі былі раздадзены-актывісты разышліся.Нікога не затрымалі.