Маладафронтаўцы патрабуюць вызваленьня Змітра Дашкевіча
Партрэты з інфармацыяй пра зняволенага кіраўніка незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча зьявіліся ў выходныя ў розных раёнах Менску.
15 лютага лідэр Зьміцер Дашкевіч пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго.
Зьмітра Дашкевіча затрымалі 17 сьнежня, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве.
Дашкевічу выставілі абвінавачаньне ў злосным хуліганстве – нібыта разам з актывістам “Маладога фронту” Эдуардам Лобавым ён напаў і зьбіў двух менчукоў.
Жодзіна: графіці пра палітвязьняў
Графіці з заклікам вызваліць палітычных вязьняў зьявіліся на мінулым тыдні ў Жодзіне.
Надпісы на сьценах: “ШОС”, “За свабодную ад лукашызма Радзіму!”, “Беларуская дэмакратыя = АМАП”, “Свабоду палітвязьням!”.
Праз надпісы на сьценах моладзь імкнецца ўзьняць праблемы палітызаваных масавых арыштаў, рэпрэсіяў за іншадумства, паведамляе прэсавая служба МФ.