Працягваюцца допыты актывістаў грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”
У Салігорску супрацоўнікі мясцовай управы КДБ 3 лютага дапыталі давераную асобу Андрэя Саньнікава Уладзіміра Лемеша.
Допыт працягваўся каля чатырох гадзін. Пра сутнасьць пытаньняў Лемеш распавядаць адмовіўся, паколькі падпісаў паперу аб неразгалошваньні таямніцы следства.