Від на жыхарства – у абмен на лаяльнасьць да дыктатуры
У дачыненьні да жыхара Полацка Аляксандра Калінцава распачатая працэдура пазбаўленьня віду на жыхарства ў Беларусі. Пра гэта ён даведаўся 21 студзеня, калі яму патэлефанавалі з Полацкага аддзела па грамадзянству і міграцыі.
Падствай для такога рашэньня паслужыў удзел Калінцава ў пікеце салідарнасьці 19студзеня. Актывісты выставілі насупраць мясцовага гарвыканкаму вялікі транспарант са словамі “Свабоду зьняволеным!” і партрэтамі вязьняў СІЗА КДБ. За гэта іх затрымалі міліцыянты. На другі дзень адбыўся суд і Калінцава пакаралі штрафам у 70 тысячаў рублёў.
Такім чынам улады горада палічылі, што для Беларусі гэты чалавек будзе небесяпечны і лепей пазбавіцца ад яго.