У Празе прайшла акцыя салідарнасьці ў падтрымку народа Беларусі
Сеньня 19 студзеня ў Празе прайшла акцыя салідарнасьці ў падтрымку народа Беларусі ў сувязі з вынікамі выбараў і ўсей наступнай брутальнасьцю.
Арганізатарам акцыі выступіла арганізацыя – сябра соцінтэрна маладзевая фракцыя другой найбуйнейшай партыі ў Чэхіі – Чэшская Сацыял-Дэмакратычная партыя.
Акцыя праведзена і заарганізавана пры падтрымцы левых актывістаў з беларускай дыаспары.
Удзельнікі акцыі прачыталі зварот кіраўніцтва арганізацыі да беларускага пасольства. Прамовілі словы салідарнасьці і падтрымкі. Два экзэмпляры былі пераданы ў пасольства – адно асобна ў руку, другое ў паштовую шкрынку на самой акцыі.
Удзельнікі-беларусы падзякавалі чэхаў за салідарнасьць і ўвагу да беларускай рэчаіснасьці. На прыканцы выгукнулі некалькі раз ‘Стоп Лука’ і ‘Жыве Беларусь’.
Гэта акцыя была першай з шэрагу запланаваных міжнародным саюзам сацыялістычнай моладзі ECOSY. Кампанія будзе праводзіцца каля ўсіх беларускіх амбасадаў па ўсей Эўропе.