ВЫБАРЧЫЯ СТЭНДЫ ВЯРНУЛІСЯ НА ВУЛІЦЫ МЕНСКУ

Выбарчы стэнд – плакат кандыдата на пасаду прэзідэнта ды яго кароткая біяграфія.

На пачтку выбарчай кампаніі пад такімі выбарчымі стэндамі збіралі подпісы для вылучэння ў кандыдаты, затым пад німі агітавалі галасаваць з гэтага кандыдата. На гэтым ва ўсіх краінах жыццё выбарчых стэндаў завяршаецца, але не ў Беларусі. Цяпер пад імі ж патрабуюць вызвалення з турмы КДБ тых, хто ўсёж стаўся кандыдатам на пасаду прэзідэнта і тых хто іх актыўна падтрымліваў. Такія стэнды з партрэтам Андрэя Саннікава і спісам усіх, каго абвінавачваюць ва ўдзеле і арганізацыі “массавых беспарадказ” з’явіліся ў Менску каля кінатэатра Беларусь, гіпермаркета ГІПА у раёне Серабранка, станцыі метро Пушкінская.