Як пералічыць сродкі ў фонд кандыдата (Узор)
Фінансавы прадстаўнік кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Сяргей Мудрачэнка адказаў на найбольш тыповыя пытанні наконт ахвяраванняў у фонд кандыдата.
Если я иностранец живу по виду на жительство в Беларуси?
На жаль, ад свайго імя Вы не можаце ахвяраваць грошы. Папрасіце зрабіць гэта кагосьці з Вашых знаёмых грамадзян Беларусі.
Я белорус, живу в России. Как я могу перечислить деньги?
Калі Вы грамадзянін Беларусі, але жывяце за мяжой, то для Вас магчымыя 3 варыянты.
1. Калі Вы маеце банкавую картку на сваё імя і карыстаецеся паслугамі інтэрнэт-банкінга, то можаце пералічыць грошы са свайго карт-рахунку. У пункце “Прызначэнне платы” пазначыць: Добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Саннікава А. А. Прозвішча, імя, імя па бацьку; дата нараджэння, адрас, № пашпарта.
2. Вам трэба асабіста наведаць Бацькаўшчыну і зайсці ў “Беларусбанк”.
3. Калі ў Вашых бліжэйшых планах візіт на Радзіму не значыцца, папрасіце зрабіць ахвяраванне кагосьці з Вашых сваякоў ці сяброў. Грошы на гэтыя мэты Вы лёгка можаце даслаць з-за мяжы праз адную з шматлікіх дзейных сістэм.
Можно ли сделать перевод от чужого имени, с выдуманным номером паспорта?
Нельга: у “Беларусбанку” запатрабуюць пашпарт.
На почте требуют УНП
Па-першае, пералічэнні трэба рабіць праз аддзяленні не “Белпошты”, а “Беларусбанка”. Па-другое, Фонд не плаціць падаткаў і таму не мае ўліковага нумару платніка (УНП); у “Беларусбанку” пра гэта павінны ведаць.
Можно ли делать несколько переводов от одного лица?
А если я индивидуальный предприниматель, то могу ли я один перевод сделать как физ. лицо, а другой как ИП со своего расчетного счета?
Так, але агульная сума ўсіх пералічэнняў не можа перасягаць 350 тыс.руб.
Реквизиты должны также содержать: Получателя платежа и УНП. Пожалуйста, добавьте эти данные!
Атрымальнік: Выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Саннікава А.А. УНП ён не мае!!!
В сбербанках сейчас квитанции заполняют ОПЕРАЦИОНИСТКИ, – и ВСЕГДА ОБЯЗАТЕЛЬНО С ОШИБКАМИ. (ПРОВЕРЯЙТЕ КВИТАНЦИИ!)
Т.Ч. не исключено, что даже предъявив паспорт, -данные будут записаны “правильно”. А, ведь, умышленно можно заполнять неправильно, по указанию СВЫШЕ. Что тогда?
Тады Вы міжволі падтрымаеце іншага кандыдата. Калі ласка, прасачыце, каб касір “Беларусбанка” дакладна запісаў усе чыста Вашыя рэквізіты! Калі ў квітку, напрыклад, будзе пазначаная не поўная дата нараджэння, а толькі год, то такое ахвяраванне будзе лічыцца ананімным і падлягаць пералічэнню ў дзяржаўны бюджэт!
А як наконт WEB-MONEY?
Пастанова ЦВК не прадугледжвае выкарыстанне электронных грошай.
Что-то Вы меня запутали… В данном случае ИП к юрлицам причисляется или к физлицам? Я ИП, так сколько мне перечислять — 350 000 или 1050 000?
ІП – фізічная асоба, таму для яго ліміт – 350 тыс.руб. Калі ж Вы зарэгістравалі прыватнае ўнітарнае прадпрыемства, то з ягонага разліковага рахунку можна перакінуць і 1’050 тыс.руб.
Усе звесткі пра сябе можна падаць у адвольнай форме. Пры жаданні можна скарыстаць узор фармуляра, запоўніўшы яго сваімі рэквізітамі. Майце на ўвазе, што касір “Беларусбанка” ўсё адно будзе ўносіць інфармацыю ў сваю электронную форму і выдасць тыповы квіток. Пераканайцеся, што там ёсць усе патрэбныя звесткі!