З днём Незалежнасці!
27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.
Гэту дакумант абвесціў поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах.
25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.
Афіцыйныя ўлады адмянілі свята пасля рэферэндуму 1996 года, на якім Аляксандр Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень незалежнасці пачалі адзначаць у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Тым не меньш, дэмакратычная грамадскасць, як і раней, адзначае Дзень незалежнасці менавіта 27 ліпеня.
Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» віншуе суайчыннікаў з Днём Незаліжнасці.