Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 верасня?
У Рэдакцыю «НН» прыйшоў каментар да аднаго са змешчаных на сайце артыкулаў з паведамленнем, што 16 чэрвеня рада палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі разгледзіць на сваім пасяджэнні праект пастановы ніжняй палаты аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў
У адпаведнасці з праектам гэтага дакумента, падрыхтаваным спецыяльна створанай дэпутацкай групай, прэзідэнцкія выбары прапаноўваецца прызначыць на 26 верасня.
«НН» звярнулася па каментар у прэс-службу палаты прадстаўнікоў, дзе правільнасць звестак аб магчымым прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў на 26 верасня не падцвердзілі, спаслаўшыся на адсутнасць інфармацыі.
У спісе мерапрыемстваў палаты прадстаўнікоў, даступным на афіцыйным сайце органа, паведамленняў аб паседжанні 16 чэрвеня таксама няма.
Калі рада палаты прадстаўнікоў зацвердзіць прапанаваны праект, то адпаведнае рашэнне ніжняя палата павінна прыняць не пазней за 26 чэрвеня.