Трымайся, Сяргей! (фота)
Актывісты грамадзянскай кампании "Еўрапейская Беларусь" падтрымалі Сяргея Каваленку, суд над якім зараз праходзіць у Віцебску.
Дзесяткі чалавек прыйшлі ў суд Кастрыніцкага раёна Віцебска, каб выказаць салідарнасць з Сяргеем Каваленкам, якому пагражае да 5 лет за кратамі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў цэнтры Віцебска. Сярод іх былі і актывісты “Еўрапейскай Беларусі”.
Пасля таго, як некалькі чалавек былі выдаленыя з залі суда за тое што усміхаліся Каваленка выказаў недавер суду, але гэтае яго хадайніцтва, як і іншыя, было адхіленае.
7 студзеня Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў Сяргею Каваленку пагражае да 5 год турмы.