Кастуся Каліноўскага ушануюць ў Вільні
21 сакавіка 2010 году ў Вільні пройдзе імпрэза, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму і паўстаньню 1863 года.
А 12-й гадзіне ў вучэбным корпусе ЭГУ з адкрытымі лекцыямі выступяць гісторыкі і краязнаўцы. А ў 15.30 адбудзецца шэсьце ад Лукішскага пляцу да гары Гэдыміна, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі.
Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага ладзяць Таварыства Беларускай Культуры ў Літве і Беларуская Нацыянальная Памяць. Па ўсіх пытаннях наконт удзелу ў мерапрыемстве арганізатары просяць звяртацца на e-mail: bielarus.np@gmail.com