Афицыйнае тэлебачанне працуе ў тандэме з КДБ
Падкантрольныя дзяржаве "журналісты" заўсёды рабілі прапагандыстскія матэрыялы з дапамогай спецслужбаў. Зараз яны робяць гэта адкрыта.
Чарговы выпадак адбыўся на днях, калі бацькоў і сястру актывіста “Маладой Беларусі” Андрэя Кузьмінскага выклікалі ў КДБ на размову. Падчас размовы “чэкісты” запалохвалі сваякоў Андрэя, а яго сястру прымусілі сказаць ў відэакамеру словы, якія самі напісалі.
Гэта толькі адзін з эпізодаў ціску на актывістаў “Маладой Беларусі”. Апошні часам спецслужды разгарнулі сапраўдны тэрор супраць моладзі.
Так ў іншы дзень сам Андрэй Кузьмінскі быў выкліканы ў КДБ. Яму пагражалі крымінальнай справай па артыкуле 193.1 “Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” і спрабавалі схіліць да “супрацоўніцтва”. Выклікалі ў КДБ і іншых актывістаў руху.