Беларуска-украінскі паэтычны слэм пройдзе ў Мінску (фота, відэа)

12-13 снежня ў Мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» будзе праходзіць першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі «Пералаз»; наведнікі змогуць атрымаць асалоду ад незадэклараваных украінскіх вершаў, думкаў і перажыванняў.

«Пералаз» – гэта своеасаблівы адказам фестывалю «Беларуская вясна», які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Ўкраіне. Такім чынам арганізатары вырашылі выраўнаваць баланс культурнага абмену паміж нашымі кранамі, ўзмацніўшы напрамак Кіеў-Мінск, паведамляе сайт belarus.org.ua.

У Мінск прыедзе ўкраінскі паэт і перакладчык Сашко Ірванец, каб разам з Уладзімірам Арловым сустрэцца з беларускімі чытачамі. Слэмеры Дмытро Лазуткін, Арцём Паляжака, Паўло Карабчук у складзе ўкраінскай паэтычнай зборнай, дадуць бой магутнай беларускай камандзе; вядучым слэму – слэм-майстрам будзе Андрэй Хадановіч.

Арганізатар фестывалю – творчая ініцыятыва “Беларускі дэсант”, якая дапамагае цікаваму беларускаму contemporary art знаходзіць свайго спажыўца ва Украіне, а цяпер прадстаўляе ўкраінскае мастацтва ў Беларусі.

«Пералаз» гасцінна прымае ў сваю творчую прастору галерэя сучаснага мастацтва ” Ў “, якая знаходзіцца па адрасу пр. Незалежнасці, 37а.

Відэа з беларуска-украінскага паэтычнага слэму ў Кіеве (травень 2009-га)