Нарколягі кажуць пра алькагольную катастрофу
![](http://18.192.98.152/app/uploads/2009/11/alkoholism-s-360x270.jpg)
“У Беларусі паказьнік спажываньня алькаголю на душу насельніцтва, уключна зь немаўлятамі, старымі і непітушчымі, перасягнуў 12 л (…) Катастрофа пачынаецца пасьля таго, як гэты паказчык перавышае 8 літраў”, — заявіў загадчык аддзела наркалёгіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя Андрэй Капытаў.
“Кожны год Беларусь дадае па аднаму літру сьпіртнога на душу насельніцтва”, — зазначыў Капытаў.
Ён дадаў, што на наркалягічным уліку ў Беларусі стаяць больш за 183 тыс. чалавек — ім пастаўленыя дыягназы “алькагалізм” і “наркаманія”.
На прафіляктычным уліку стаіць 91 тыс. чалавек.
За 9 месяцаў бягучага году на алькагалізм у Беларусі захварэлі 25 тыс. чалавек. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась гэта больш на 11%, паведамляе Інтэрфакс.