Чэхія разблякавала Лісабонскую дамову
Сёньня Канстытуцыйны суд Чэскай Рэспублікі вынес рашэньне, што гэтак званая Лісабонская дамова не супярэчыць Канстытуцыі краіны.
Рашэньне дазваляе прэзыдэнту Вацлаву Клаўсу падпісаць гэтую дамову і гэткім чынам зьняць апошні бар’ер, які не дазваляў Эўразьвязу ўвесьці дакумэнт у дзеяньне ды правесьці доўгачаканую рэформу кіраўнічых органаў супольнасьці 27 эўрапейскіх дзяржаваў.
На падставе Лісабонскай дамовы Эўразьвяз, між іншым, будзе выбіраць прэзыдэнта Эўрапейскай Рады (“прэзыдэнта Эўразьвязу”) на кадэнцыю двух з паловай гадоў і высокага прадстаўніка Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі (“міністра замежных справаў Эўразьвязу”).
Пра іншыя зьмены, якія ўвядзе Лісабонская дамова, чытайце на нашым сайце пазьней.