Беларуская музыка яднае кантыненты
![](http://18.192.98.152/app/uploads/2009/10/20091027-trans-l-360x270.jpg)
«Talk around the clock» -- першы трансатлантычны сінгл беларускіх музыкаў Аляксандра Растопчына и Алега «Jagger» Мінакова.
Абодва музыкі ўжо шмат гадоў жывуць далёка ад Беларусі: Растопчын – у ЗША, а Мінакоў – у Бельгіі, але падтрымліваюць сувязь з радзімай. Падчас стварэння «Talk around the clock» яны ні разу не сустрэліся. Cувязь а падтрымлівалі праз Інтэрнэт.
Алег “Jagger” Мінакоў – ў мінулым вакаліст групы “Inspector” і лідэр беларускага англамоўнага гурта “Rouble Zone”. Які ў 1996-м годзе быў узнагароджаны рок-каронай, выдаў папулярны альбом “Put your money… now!” і распаўся пасля эміграцыі Мінакова.
Аляксандр Растопчын — віртуозны гітарыст легендарных “Песняроў” жыве ў Амерыцы шмат гадоў. У 2007-м годзе выдаў дыск “Роднае”, куды ўвайшлі блізкія сэрцу кожнага беларуса мелодыі ў выкананні майстра блюзавай гітары.
![](/photos/20091027-trans-1.jpg)
Алег “Jagger” Мінакоў. Фота: Мікалая Халезіна
![](/photos/20091027-trans-2.jpg)
Аляксандр Растопчын
![](/photos/20091027-trans-3.jpg)
У 2007-м Аляксандр Растопчын выдаў дыск “Роднае”