Анатоль Лябедзька: Палітыка ЕС значнa ўскладняе ўмовы дзеяння апазіцыі
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзка даў інтэрвью europeanbelarus.org пасля вызвалення з РАУС Цэнтальнага раёна.
«Усё адбывалася вельмі хутка і брутальна. Шмат каго збілі, калі зацягвалі ў аўтобусы. Персанальна мяне адзін спецназавец схапіў за горла і душыў, другі трымаў рукі, а трэці біў далонню па твары. У РАУСе зноў вызначыўся намеснік кіраўніка Грышчанка. Ён абражаў, правакаваў затрыманых. Калі мяне пачалі збіваць, усе затрыманыя пачалі мяне абараняць, у выніку мяне зацгнулі ў пакойчык з трэмя бамжамі і пратрымалі там амаль тры гадзіны.
Такія дзеянні уладаў, калі такая рэакцыя адбываецца на 50-60 чалавек на плогчы, я магу патлумачыць восеньскім псіхозам і тым, што Лукашэнка адмыслова змяньшае межы дазволенага, бо стаянне з партрэтам не з’яўляецца парушэннем закона нават па нашым заканадаўстве.
У гэтай сітуацыі незразумелыя дзеянні Еўрапейскага Саюза. Невядома, на сустрэчы з якімі апазіцыянерамі будаваў сваю пазіцыю Бузэк, але калі будзе прынятая палітыка, якую ён сёння агучыў, апазіцыі будзе значна цяжэй дзейнічаць у краіне. Гэта будзе кард-бланш для Лукашэнкі,» — сказаў Анатоль Лябедзька.
Каля трыццаці чалавек былі затрыманыя сёння падчас жорсткага разгона акцыі салідарнасці у Мінску