Генералы, падзяліцеся з народам!

У пятніцу ўвечары каля гіпермаркета "ГІПО" актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" зладзілі пікет супраць вучэнняў "Захад-2009". Маладыя людзі трымалі расцяжку-карыкатуру з надпісам "Генералы, падзяліцеся з народам!", а побач раздаваліся ўлёткі пра немэтазгоднасць правядзення маштабных вучэнняў, калі краіна перажывае крызіс.

“Склады беларускіх прадпрыемстваў забітыя нерэалізаванай прадукцыяй, скарочаны працоўны тыдзень найбуйнейшых заводаў, кошты на прадукты бесперапынку растуць, зарплаты – замарожаныя. Мы супраць таго, каб у такі складаны час, наша дзяржава выкідвала вялікія грошы на дэманстрацыю сваёй лаяльнасці Расіі, удзельнічаючы ў вайскоўцаў вучэннях “Захад-2009” – адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі. Пікет скончыўся прыкладна праз 15 хвілін, калі ўсе ўлёткі былі раздадзеныя.

http://f-fight.org/