Суд у Віцебску працягнецца 11 чэрвеня
21 мая ў Першамайскім раённым судзе Віцебску пачаўся суд над маладзёжнымі актывістамі, якія былі затрыманя 26 красавіка падчас правядзення акцыі ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Суддзя Валянціна Кісмярошкіна пачала судовы працэс паводле міліцэйскіх пратаколаў, складзеных 26 красавіка гэтага году на актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Кастуся Іванова і удзельніка руху “За Свабоду!” Аляксея Пілевіча. Хлопцы абвінавачваюцца ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Калі іх віна будзе даведзена, Іванову і Пілевічу пагражае штраф памерам ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 700 тысяч да 1 млн. 750 тысяч рублёў).
У пратаколе, складзеным на Кастуся Іванова, міліцыянты запісалі, што ён хапаў іх за форменнае адзеньне і адарваў пагон. На самой справе гэтага не магло адбыцца, таму што 26 красавіка маладога чалавека затрымлівалі людзі ў цывільным. Пры гэтым куртку парвалі самаму Іванову.
Падчас судовага паседжання быў дапытаны сведка-міліцыянт Матвееў, які распавёў, што людзі ў цывільным, якія затрымлівалі і збівалі актывістаў – гэта начальства віцебскай міліцыі Шатовіч, Глушкоў і Гайдук. Таксама ён пацвердзіў, што пры затрыманні ўжывалася фізічная сіла. Таксама былі дапытаныя сведкі – удзельнікі акцыі, актывісты “Еўрапейскай Беларусі” і іншых апазіцыйных арганізацый.
Кастусь Іваноў і Аляксей Пілевіч заявілі хадайніцтва, каб на наступным паседжанні можна было паглядзець відэаматэрыялы аператыўных відэаздымак. Такім чынам яны мяркуюць давесьці сваю невінаватасць. Таксама судзьдзя пагадзілася апытаць у якасьці сьведак невядомых людзей у цывільным, якія, паводле сьведчаньняў супрацоўнікаў, зьяўляюцца міліцыянтамі.
Падтрымайь сяброў прыйшлі некалькі дзесяткаў актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” з Віцебску і Мінску і прадстаўнікоў іншых арганізацый.
Наступнае пасяджэньне судзьдзя прызначыла на 11 чэрвеня.