Міністр замежных справаў Чэхіі абмяркуе ўдзел Беларусі ў праграме ЕС
Міністр замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнберг сёння прылятае ў Беларусь. Нагадаем, Чэхія цяпер старшыньствуе ў Еўрасаюзе. Падчас візіту Шварцэнберга будзе абмяркоўвацца ўдзел Беларусі ў праграме ЕС "Усходняе партнёрства".
Міністр замежных спраў Чэхіі гаварыў пра пажаданасць усталявання шчыльнейшых стасункаў з нашай краінай. На яго думку, ЕС мусіць прапанаваць Мінску “еўрапейскую альтэрнатыву, але гэта патрабуе, каб Беларусь змяніла свае паводзіны ў дачыненні да ўласных грамадзянаў”.
Плануюцца перамовы Шварцэнберга з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым, сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ды амбасадарамі краінаў Еўрасаюзу ў Мінску.
Сярод мэтаў візіту – абмеркаваць беларуска-чэшскія стасункі, у тым ліку эканамічную супрацу, а таксама тэхнічныя пытанні, звязаныя з дыпламатычным прадстаўніцтвам Чэхіі ў Мінску, паведаміла амбасада Чэхіі.