Моладзь супраць рэкрутчыны
Працягваюцца акцыі пратэсту супраць на незаконнага прызыва ў войска лідэраў Младога Фронту Івана Шылы і Змітра Хведарука і старшыні моладзі БНФ Франака Вячоркі.
2 лютага актывісты Грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” выйшлі на вуліцу плакатам “Рэкруцкі набор-2009” яны рушылі ад гандлёвага цэнтру “Імпульс” да Камароўскага рынку, спяваючы “Кацюшу”. Паралельна з тым іншыя ўдзельнікі перфоманса раздавалі мінакам улёткі, якія распавядалі пра тое, якім чынам адбыўся “прызыў” моладзевых актывістаў, і пра рэкрутчыну 19-га стагодзя, якую царскія ўлады выкарыстоўвалі для выкаранення іншадумства.
На адваротным баку аркуша быў надрукаваны верш “Зайграй, зайграй, хлопча малы” з гістарычнай даведкай: “За гэты верш беларускі селянін Паўлюк Багрым быў адданы ў рэкруты на 25 год”.