У Мінску прайшла акцыя супраць будаўніцтва АЭС
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі акцыю супраць будаўніцтва АЭС.
Трое маладых людзей леглі ў пераходзе станцыі метро “Фрунзенская”, накрыўшыся белымі тканінай з выявай радыяцыі. У гэты час яшчэ некалькі чалавек раздавалі мінакам ўлёткі з інфармацыяй аб будаўніцтве АЭС у Беларусі і даследаваннях, якія выявілі рост захворванняў лейкаміяй у дзяцей, якія жывуць побач з атамнай станцыяй. Фіксуецца таксама рост ліку розных ракавых захворванняў каля АЭС і ў раёнах радыяцыйных катастроф пацвярджаецца шматлікімі даследаваннямі і дадзенымі медыцынскай статыстыкі. Гэтыя даследаванні, апублікаваныя ў спецыялізаваных медыцынскіх навуковых выданнях, замоўчваюцца беларускімі уладамі.
Як заявілі ўдзельнікі акцыі, большасць мінакоў нават не ведалі аб тым, што ў Беларусі плануецца будоўля АЭС і гэтая навіна выклікала ў іх абурэнне.