48 мільёнаў штрафу «Борисовским новостям»
13 студзеня ў гаспадарчым судзе Мінскай вобласці была разгледжаная справа ПВУП «Букас медыя‑цэнтр» супраць падатковай інспекцыі і райвыканкаму Барысаўскага раёну. Вынік даволі ашаламляльны — выдаўцу газеты «Борисовские новости» прысуджаны штраф ў памеры 48 мільёнаў беларускіх рублёў.
У канцы снежня мінулага году ПВУП «Букас мэдыя‑цэнтар» было пазбаўлена ліцэнзіі на рознічны гандаль. Ліцэнзія была адабраная рашэннем Барысаўскага райвыканкаму з падачы падатковай інспекцыі раёну.
Нагадваем, што газета «Борисовские новости», выкінутая з падпісных каталогаў і сеткі распаўсюду «Белсаюздруку», вось ужо некалькі гадоў распаўсюджваецца праз уласныя высілкі.
У тым самым канцы снежня 2008 г. Анатоль Букас атрымаў ветлівую адмову ў супрацоўніцтве з тыпаграфіі, дзе газета дасюль друкавалася.
Па словах рэдактара выдання, газета перажывае не самыя лепшыя часіны. І нават паўгадавы тэрмін, які Еўропа прызначыла для пачатку лібералізацыі ў Беларусі, падаецца ў сувязі са згаданымі падзеямі нейкім сцёбам улады з незалежнага грамадства.