Нацыянальныя сцягі над Берасцем
Актывістамі грамадзянскай кампаніі “Джынс за свабоду” 27 снежня а 17-й гадзіне вечара на дроце паміж 9-ці павярховікамі ў берасьцейскім мікрараёне Ўсход па вуліцы Арлоўскай быў вывешаны бел-чырвона-белы, нацыянальны сцяг.
Маладыя актывісты гэтай акцыяй павіншавалі ўсіх нацыянальнасвядомых грамадзян з надыходзячымі святамі – Новым годам і праваслаўнымі Калядамі.
Сцяг застаўся вісець да вечара, таму, відавочна, толькі раніцай у нядзелю яго паспрабуюць зняць.
За апошнія паўгады гэта ўжо шостая падобная акцыя ў Берасці.